Інструмент для самаацэнкі якасці адукацыйнай анлайн-паслугі
ў сферы нефармальнай адукацыі дарослых

What is a Project?

Tool For Quality Self-Assessment of Online Educational Services in Non-Formal Adult Education (далей — Інструмент) — эксперыментальная распрацоўка, адрасаваная правайдарам і арганізатарам адукацыйных праграм рознага прызначэння і ўзроўню складанасці. Інструмент распрацаваны ў 2024 годзе камандай экспертаў. Змяшчае метадалагічную мадэль адукацыйнай анлайн-паслугі і чэк-ліст для самастойнага выкарыстання правайдарамі нефармальнай адукацыі дарослых.

Інструмент распрацаваны ў адказ на сучасныя выклікі, з якімі сутыкнуліся правайдары паслуг у сферы нефармальнай адукацыі дарослых як у Беларусі, так і па ўсім свеце, такія як: 

  • пандэмія COVID-19 і наступныя меры па ізаляцыі, якія выклікалі бурлівы рост сегмента анлайн-паслуг у сферы нефармальнай адукацыі дарослых;
  • сацыяльна-палітычныя падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе і наступная рэакцыя ўладаў на іх, што паўплывалі на стан нефармальнай адукацыі дарослых у Беларусі (найперш у некамерцыйным сектары, але не толькі) праз рэпрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў, ліквідацыю правайдараў і ўзмацненне жорсткасці рамачных умоў дзейнасці.

Гэтыя значныя змены паўплывалі на якасць адукацыйных паслуг, прафесіяналізм правайдараў і здольнасць правайдараў аб’ядноўвацца для дасягнення агульных мэт у сферы нефармальнай адукацыі дарослых. 

Тры моўныя версіі

Інструмент прадстаўлены ў трох моўных версіях: беларускай, рускай і англійскай.

Ананімна

Для забеспячэння ананімнасці і бяспекі Інструмент распрацаваны такім чынам, каб ім можна было карыстацца аўтаномна, спампаваўшы два файлы: Метадычныя рэкамендацыі і Чэк-ліст.

Бязвыплатна

Інструмент прапануецца бязвыплатна

Будзем удзячныя за зваротную сувязь па выкарыстанні Інструмента, а таксама за любыя прапановы па яго паляпшэнні

Навіны праекта

Прэзентацыйная сустрэча

14 кастрычніка а 15:00 па СET (16:00 па Мінску) адбудзецца прэзентацыйная сустрэча на платформе ZOOM, падчас якой эксперты-аўтары Інструмента падрабязней распавядуць пра Інструмент, яго структуру, прызначэнне і магчымую карысць.
Запрашаем да ўдзелу патэнцыйных і дзейных аўтараў анлайн-курсаў, прадстаўнікоў правайдараў нефармальнай адукацыі дарослых!

Для рэгістрацыі запоўніце форму, напрыканцы формы Вы атрымаеце спасылку на сустрэчу.

Аўтарская каманда

Васіль Пронь

Эксперт у нефармальнай адукацыі з больш як 20-гадовым досведам правядзення адукацыйных праграм для дарослых. Уладальнік і кіраўнік арганізацыі ў сферы НФА з 2005 па 2024 год, эксперт у ацэнцы і развіцці адукацыйных прапаноў, аўтар публікацый і інтэрв’ю па самаразвіцці і навучанні дарослых.

Аляксандра Пазняк

Доктар педагагічных навук, прафесар. Мае шматгадовы досвед навуковай і выкладчыцкай дзейнасці. Удзельнічала ў даследаваннях у галіне ацэнкі якасці і развіцця педагагічнай адукацыі, фарміравання прафесійна-асобасных кампетэнцый студэнтаў і інш. У якасці прафесара распрацоўвала і выкладала навучальныя курсы па дыдактыцы, метадах і метадалогіі навуковага даследавання, асновах менеджменту ў адукацыі і інш. Доўгі час працавала ў адукацыі дарослых, удзельнічала ў распрацоўцы і выкладанні курсаў па павышэнні кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўцы.

София Савелова

Сафія Савелава

Незалежны кансультант, эксперт і трэнер па пытаннях арганізацыі і развіцця практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР) для ўсіх пакаленняў, адукацыі дарослых і кіравання зменамі ў адукацыі. З’яўляецца адной з распрацоўшчыкаў мадэлі арганізацыі адукацыйнага суправаджэння працэсаў лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і стратэгічнага кіравання на мясцовым узроўні. Магістр педагогікі.

Валерыя Ваўкагонава

Распрацоўшчыца і трэнерка праграм нефармальнай адукацыі, менеджарка праектаў у сферы грамадзянскай адукацыі. Спецыялізуецца на працы з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (АГС) і міжнароднымі арганізацыямі, ствараючы анлайн- і афлайн-праграмы, накіраваныя на сацыяльныя трансфармацыі. Цікавіцца пытаннямі этычнага кіравання і імплементацыі скразных каштоўнасцяў у праекты. Магістарка публічнага адміністравання (MPA).

Аб Інструменце

Дадзены Інструмент створаны для правайдараў нефармальнай адукацыі дарослых, якія працуюць у анлайн-фарматах. З яго дапамогай правайдары могуць самастойна ацаніць якасць аказаных імі адукацыйных анлайн-паслуг. 

Мэта Інструмента — спрыяць павышэнню якасці анлайн-паслуг у сферы нефармальнай адукацыі дарослых, якія распрацоўваюцца або ўжо аказваюцца

  • Інструментам могуць скарыстацца як асобныя спецыялісты, так і арганізацыі, якія працуюць як у камерцыйным, так і ў некамерцыйным сектарах.
  • Інструмент будзе карысны як пачаткоўцам, так і дасведчаным аўтарам і выкладчыкам, якія імкнуцца да стварэння якасных адукацыйных паслуг.
  • Інструмент таксама можа быць карысным рэсурсам для развіцця прафесійных кампетэнцый арганізатараў нефармальнай адукацыі.

Сістэмны эфект уключэння распрацаванага
Інструмента ў дзейнасць існуючых і новых правайдараў бачыцца ў стварэнні практыкаарыентаванай кропкі
кааперацыі намаганняў у інтарэсах павышэння якасці паслуг і ўстойлівасці ўсяго сектара
нефармальнай адукацыі дарослых

Водгукі экспертаў

Інструкцыя па выкарыстанні

Пакрокавая інструкцыя

Крок 1

Для выкарыстання Інструмента Вам неабходна выбраць канкрэтную адукацыйную анлайн-паслугу (якая ўжо аказваецца або толькі плануецца), якасць якой Вы хочаце ацаніць.

Крок 2

Спампуйце два файлы (Метадычныя асновы Інструмента і Чэк-ліст для самаацэнкі) у прыдатнай для Вас моўнай версіі.

Крок 3

Азнаёмцеся з Метадычнымі асновамі Інструмента, у працэсе працы з Чэк-лістом пры неабходнасці вяртайцеся да Метадычных асноў.

Крок 4

Пераходзьце да працы з Чэк-лістом.

Крок 5

Чэк-ліст складаецца з 9 блокаў пытанняў у адпаведнасці з 9 кампанентамі прапанаванай мадэлі ацэнкі якасці адукацыйнай анлайн-паслугі.

Крок 6

У кожны блоку змяшчаецца некалькі крытэрыяў ацэнкі адпаведнага кампанента адукацыйнай анлайн-паслугі. Ацэнка кожнага крытэрыя ажыццяўляеца праз выбар ступені рэалізацыі яго кампанентаў-складнікаў ад «1» да «5» (дзе «1» — самая нізкая ацэнка, якая азначае «дрэнна», «5» — самая высокая ацэнка, якая азначае «выдатна»).

Крок 7

Перш чым прыступіць да ацэнкі якасці вашай адукацыйнай анлайн-паслугі па канкрэтным кампаненце, Вам прапануецца адказаць на ўводнае пытанне, сфармуляванае для кожнага кампанента.
Ваш адказ вызначыць далейшую навігацыю па Чэк-лісце.

Калі Ваш адказ адмоўны, то распрацоўшчыкі Інструмента рэкамендуюць Вам не ацэньваць паказчыкі дадзенага кампанента, а вярнуцца да ацэнкі паказчыкаў гэтага кампанента пасля папярэдняй падрыхтоўкі, якая дазваляе станоўча адказаць на ўводнае пытанне.

Крок 8

Пры ацэнцы паказчыкаў Вы таксама можаце рабіць пазнакі ў прызначаных для гэтага палях, што дапаможа Вам зрабіць высновы і самастойна сфарміраваць рэкамендацыі па павышэнні якасці Вашай адукацыйнай анлайн-паслугі.

Крок 9

Пасля ацэнкі паказчыкаў усіх кампанентаў на наступнай закладцы Вы можаце азнаёміцца з дыяграмамі, якія даюць уяўленне пра слабыя і моцныя бакі Вашай адукацыйнай паслугі па кампанентах і крытэрыях кампанентаў.

Крок 10

Вам застаецца прааналізаваць дыяграмы, Вашы ацэнкі і пазнакі, адзначыць слабыя і моцныя бакі і скласці план дзеянняў па паляпшэнні/развіцці Вашай адукацыйнай паслугі.

Жадаем Вам плёну ў выкарыстанні Інструмента!

СПАМПАВАЦЬ МЕТАДЫЧНЫЯ АСНОВЫ ІНСТРУМЕНТА

СПАМПАВАЦЬ ІНСТРУМЕНТ ДЛЯ САМААЦЭНКІ

Кантакты

Зваротная сувязь па выкарыстанні Інструмента

Калі Вы скарысталіся прапанаваным Інструментам, просім Вас пакінуць зваротную сувязь па выкарыстанні Інструмента ў гэтай гугл-форме, што дапаможа ўдасканальваць і развіваць Інструмент.

Вы можаце таксама звязацца з камандай экспертаў, каб:

  • даслаць свае прапановы па карэкціроўцы Інструмента,
  • задаць удакладняльныя пытанні,
  • прапанаваць супрацоўніцтва,
  • запытаць экспертную дапамогу для правядзення знешняй ацэнкі і інш…

Звязацца з камандай экспертаў можна праз электронную пошту info@tool4edu.online
ці з дапамогай формы зваротнай сувязі:

TOP